Уладзімір Ляхоўскі «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915–1918 г.)»

 
Уладзімір Ляхоўскі Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915–1918 г.)

«Першая беларуская школа ў зоне Обер Ост была адкрыта 13 лістапада 1915 г. у Вільні на Юр’еўскай (Георгіеўскай) вуліцы, дзякуючы старанням А. Пашкевіч–Кайрысавай і Б. Пачобкі.

На працягу зімы 1915–1916 гг. у Вільні былі адкрыты яшчэ 5 беларускіх школ (на Антокалі, у Звярынцы — ля Знаменскай праваслаўнай царквы, Зарэччы, на Артылерыйскай і Вастрабрамскай вуліцах). Усе яны былі «аднакласавыя» (з 2–гадовым тэрмінам навучання), у якіх мелася 1–3 школьныя камплекты (аддзелы) і адзін штатны настаўнік.

Пры нямецкай фінансавай падтрымцы з кастрычніка 1916 г. па красавік 1918 г. колькасць беларускіх казённых школ у генеральнай акрузе «Беласток–Горадня» ўзрасла з 3 да 79. Адпаведна лік беларускіх школьнікаў узрос з 497 да звыш 3 тыс. Агульная колькасць беларускіх школ у зоне Обер Ост, паводле звестак Х. Земке, дасягнула 89. Доля беларускіх школ у агульнай колькасці навучальных устаноў у зоне Обер Ост на першую палову 1918 г. склала 6,5%, у той час як у генеральнай акрузе «Беласток–Горадня» яна ўзрасла да 21,2%.

13 лістапада 1915 г. — дзень утварэння першай беларускай школы ў Вільні — мусіць стаць днём свята беларускай школы. З гэтай падзеяй звязаны пачатак тварэння масавага беларускага школьніцтва. Гэты дзень павінен быць уведзены ў рэестр беларускіх нацыянальных свят нароўні з іншымі славутымі датамі.»


Кнігі можна замовіць у распаўсюднікаў:

Менск — Сяргей Бахун, (029) 724-54-56, (029) 624-54-56
Баранавічы — Руслан Равяка, (029) 767-20-37
Берасьце — Ігар Бараноўскі, (0162) 25-61-55
Віцебск — Барыс Хамайда, (0212) 34-52-41
Гомель — Ларыса Шчыракова, (029) 341-66-94; Дзяніс Федарэнка, (029) 733-55-22
Горадня — Эдвард Дмухоўскі, (029) 133-87-17
Магілёў — Алесь Асіпцоў, (0222) 25-57-85, (029) 625-57-85
Маладэчна — Алесь Кштальтны, (044) 792-36-88, (029) 271-77-22

Адрас для допісаў: ARCHE, а/с 3, 220018, Менск-18


Оцените работу
+