<<
<
>

Томаш Главінскі «Забыты гарнізон»


Томаш Главінскі «Забыты гарнізон»
Землі рускіх княстваў, далучаных да ВКЛ, на працягу стагоддзяў насялялі людзі рознай веры, мовы і нацыянальнасці. Беларусы, літоўцы, палякі, габрэі, караімы, татары, немцы і рускія. Гэтыя землі змянялі дзяржаўную і адміністрацыйную прыналежнасць, тут будаваліся дамы, касцёлы і школы, часта іх разбуралі і нішчылі. Аднак толькі пасля прыходу савецкай улады значная частка гэтай мінуўшчыны была прызнаная няправільнай, а тым самым прыгаворана на забыццё і неіснаванне. Той  рэжым рупіўся аб тым, каб усё, у тым ліку і мінуўшчыну, дзялілі на “сваю” і “варожую”, каб нават чалавечую памяць падпарадкаваць свайму ладу. На жаль, у Беларусі 2010-га года такая практыка застаецца дамінуючай.
 
Аддаваная ў рукі беларускага чытача кніга насамрэч не ёсць толькі гісторыяй нейкага польскага гарнізону на польска-савецкай мяжы ў міжваенны перыяд. Яна з’яўляецца фрагментам гісторыі Івянеччыны, мясцовасці як прыгожай, так і паспыталай шматлікіх падзеяў. Гэта аповед аб свеце, які хоць і не ідэальны, алё абуджае сёння ў нас сантыменты і сімпатыю. Аб свеце, у якім было хіба больш, чым сёння, правілаў, вартасцяў і Бога. Пры гэтым, гэтая кніга не ёсць аповедам аб вялікай палітыцы, вялікіх бітвах, ці, нарэшце, аб вялікіх падзеях. Гэта аповесць аб малым мястэчку і яго пушчанскіх ваколіцах. А таксама аб людзях, тых, каму выпала тут жыць, служыць і працаваць. Людзях са старых фотаздымкаў, апранутых у новую афіцэрскую форму, гарнітуры і плашчы – нямодную ўжо адзежу. Аб свеце, які адышоў беззваротна.
Томаш Главінскі «Забыты гарнізон»

Кнігі можна замовіць у распаўсюднікаў:

Менск — Сяргей Бахун, (029) 724-54-56, (029) 624-54-56
Баранавічы — Руслан Равяка, (029) 767-20-37
Берасьце — Ігар Бараноўскі, (0162) 25-61-55
Віцебск — Барыс Хамайда, (0212) 34-52-41
Гомель — Ларыса Шчыракова, (029) 341-66-94; Дзяніс Федарэнка, (029) 733-55-22
Горадня — Эдвард Дмухоўскі, (029) 133-87-17
Магілёў — Алесь Асіпцоў, (0222) 25-57-85, (029) 625-57-85
Маладэчна — Алесь Кштальтны, (044) 792-36-88, (029) 271-77-22

Адрас для допісаў: ARCHE, а/с 3, 220018, Менск-18


Оцените работу
+