<<
<
>

Станіслаў Станкевіч. «Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі»

Задача: разпрацаваць вокладку.

Станіслаў Станкевіч Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі
Стась Станкевіч  вучыўся на факультэце польскай філялёгіі й абараніў выдатную доктарскую дысэртацыю... Быў першаклясным журналістам, рэгулярна пісаў разнастайныя артыкулы ў беларускія газэты. З прыходам у Заходнюю Беларусь «чырвоных» Стась стаўся маім заступнікам у Беларускай гімназіі, якая пераехала ў Наваградак зь Вільні. Выкладаў ён беларускую мову й літаратуру.
Успаміны Барыса Кіта пра вядомых людзей.
 
Станіслаў Станкевіч вывучае польскую літаратуру зь беларускага пункту гледжаньня. Яго цікавяць ня толькі тыя паэты й празаікі, каторыя пісалі як на польскай, так і на беларускай мовах (У. Сыракомля, А. Плуг), але й чыста польскамоўныя пісьменьнікі, што нарадзіліся на беларускіх землях. Ён шукае ў іхных творах уплыву беларускай стыхіі: на тэматыку, стылістыку, мову. У сваёй магістэрскай працы «Беларуская стыхія ў творчасьці Элізы Ажэшкі» малады філёляг разглядае творчасьць Э. Ажэшкі. … 
У 1935 г. ён выступае зь лекцыяй «Беларускія фальклёрныя элемэнты ў балядах А. Міцкевіча». А ў 1936 г. выходзіць з друку ягоная кніжка «Беларускія элемэнты ў польскай рамантычнай паэзіі». За гэтую кнігу сэнат Віленскага ўнівэрсытэту прысудзіў яму (пасьля здачы неабходных экзаменаў) ступень доктара філязофіі ў галіне польскай і славянскай філялёгіі...
У 1937 г. М. Танк падараваў яму сваю фатаграфію з дэдыкацыяй «Стасю — як успамін супольнай працы й змаганьня за свабоду, за правы творчага жыцьця роднай паэзіі — Максім. Вільня 1937 г. 20 III».
Войцік Галіна, Луцкевіч Лявон. Cтанiслаў Cтанкевiч. Сэрыя «Партрэты Віленчукоў». Вільня: Выдавецтва  беларусаў Літвы «Рунь», 2001.
 
Лофтус высоўвае больш спецыфічнае абвіначванне — саўдзел у забойстве яўрэяў, супраць чатырох беларусаў, прычым усе чацвёра ўжо памерлі. Трэба думаць, што ўсе іншыя беларусы ЗША, прынамсі тыя, хто жыве ў Саўт-Рыверы, (штат Нью-Джэрсі), таксама маюць дачыненне да забойстваў. 
Віна пастулюецца, дарма што расследаванні яшчэ вядуцца. З пункту гледжання юрыспрудэнцыі — сумнеўны крок, але Лофтус ідзе нават далей. Яго абвінавачанне Станіслава Станкевіча ў забойстве вязняў Барысаўскага гета ў 1941 г. — не новае і не пацвярджаецца ніякім сур’ёзным новым сведчаннем. Калі б савецкія ўлады мелі доказы, яны даўно маглі іх прадставіць. У падобных абставінах сведчанні з СССР прымаліся амерыканскімі судамі.  
Дынглі Джым. Старая рэцэнзія на актуальную тэму // ARCHE. № 5.2010.


Кнігі можна замовіць у распаўсюднікаў:

Менск — Сяргей Бахун, (029) 724-54-56, (029) 624-54-56
Баранавічы — Руслан Равяка, (029) 767-20-37
Берасьце — Ігар Бараноўскі, (0162) 25-61-55
Віцебск — Барыс Хамайда, (0212) 34-52-41
Гомель — Ларыса Шчыракова, (029) 341-66-94; Дзяніс Федарэнка, (029) 733-55-22
Горадня — Эдвард Дмухоўскі, (029) 133-87-17
Магілёў — Алесь Асіпцоў, (0222) 25-57-85, (029) 625-57-85
Маладэчна — Алесь Кштальтны, (044) 792-36-88, (029) 271-77-22

Адрас для допісаў: ARCHE, а/с 3, 220018, Менск-18


Оцените работу
+