Кшыштаф Касажэцкі «Кампанія 1660 году ў Літве»

Задача: оформить книгу. 

Кшыштаф Касажэцкі «Кампанія 1660 году ў Літве»
Пераважная большасьць апісаных у кнізе падзеяў адбываецца на сёньняшніх тэрыторыях Беларусі. З гэтай прычыны шмат беларускіх чытачоў зможа бязь цяжкасьці лякалізаваць іх у канкрэтных мясьцінах свайго краю.

У кнізе апісваюцца ваенныя дзеяньні паміж Рэччу Паспалітай і Расеяй у 1658-1660 гадох. Яна ахоплівае наезд князя Івана Хаванскага, яго дзеяньні на Наваградчыне, а потым наступ літоўскіх і польскіх войскаў, які дазволіў прагнаць маскоўскія войскі за Дзьвіну і Дняпро. У яго рамках знаходзяцца апісаньні бітваў пад Палонкай, на Басі, пад Талачыном і Друцкам.

Да таго ж я пастараўся, маючы на ўвазе зацікаўленьне беларускага Чытача, дапоўніць і паправіць апісаньне падзеяў, якія адбываліся на беларускіх землях ў 1658-1659 г. Яны былі сапраўды багатыя на такія захапляльныя, але так малавядомыя падзеі, як паўстаньне Івана Нячая, абарона Старога Быхава ці выправа корпусу Сасноўскага. Надзвычай цікавая з розных прычын гісторыя паўстаньня насельніцтва Беларусі ў тыя гады супраць маскоўскага прыгнёту. Яго паходжаньне і разьвіцьцё, прычыны пазыцый ад вернасьці цару да рашучага супраціву — усё гэта патрабуе грунтоўных дасьледаваньняў.


Кнігі можна замовіць у распаўсюднікаў:

Менск — Сяргей Бахун, (029) 724-54-56, (029) 624-54-56
Баранавічы — Руслан Равяка, (029) 767-20-37
Берасьце — Ігар Бараноўскі, (0162) 25-61-55
Віцебск — Барыс Хамайда, (0212) 34-52-41
Гомель — Ларыса Шчыракова, (029) 341-66-94; Дзяніс Федарэнка, (029) 733-55-22
Горадня — Эдвард Дмухоўскі, (029) 133-87-17
Магілёў — Алесь Асіпцоў, (0222) 25-57-85, (029) 625-57-85
Маладэчна — Алесь Кштальтны, (044) 792-36-88, (029) 271-77-22

Адрас для допісаў: ARCHE, а/с 3, 220018, Менск-18


Оцените работу
+