Задача: стварыць стыль I беларускага трыенале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i плаката
«Першае трыенале беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва дазваляе ўбачыць новыя прыклады творчасці ва ўсіх асноўных яго відах: у тэкстылі, кераміцы, шкле, фарфоры. Аўтэнтычная моц іх эстэтычнага ўздзеяння – у непарушнай сувязі з арганічнымі, натуральнымі матэрыяламі, з традыцыйным дэкорам. Дзякуючы ім ДПМ сёння стала надзейным гарантам захавання самабытнасці, нацыянальнага каларыту ў жыцці нашага грамадства. Прысутнасць розных традыцыйных форм у побытавым асяроддзі найбольш адпавядае нацыянальнаму менталітэту з ўласцівым для яго адчуваннем гармоніі з прыродай, стварэннем утульнай, цёплай атмасферы ў асабістым і грамадскім атачэнні. Можна нават сказаць, што ў беларускім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, старэйшым на многія стагоддзі ў параўнанні з іншымі выяўленчымі мастацтвамі, «закадзіравана» глыбокая таямніца нацыянальнай духоўнасці»
Запрашэнне
Рэкламны лiст А3
Дызайн: Антон Баранаў, Уладзiмiр Васюк
Па заказу Беларускага саюза мастакоў ды Рэспублiканскай мастацкай галерэi «ПАЛАЦ МАСТАЦТВА»